Ізраіль нанёс удары па сталіцы Лівана

02/03/2026 - 09:38

Бейрут пасля ізраільскай атакі / AP Photo

Ізраільскія вайскоўцы абвясцілі пра пачатак ваеннай аперацыі супраць "Хезбалы" ў Ліване. Гэтыя дзеянні з'яўляюцца адказам на абстрэлы Ізраіля "Хезбалой", гаворыцца ў заяве. Адзначаецца, што "Хезбала" атакавала Ізраіль ракетамі.

Відавочцы паведамляюць пра ўдары ў паўднёвых прыгарадах Бейрута.

Таксама армія абароны Ізраіля заклікала жыхароў больш чым 50 вёсак у Ліване эвакуявацца. "У мэтах вашай бяспекі вы павінны неадкладна эвакуявацца са сваіх дамоў і перамясціцца як мінімум на 1000 метраў ад вёсак у адкрытыя месцы", — гаворыцца ў папярэджанні.

Ізраільскія вайскоўцы папярэдзілі, што небяспека пагражае ўсім, "хто знаходзіцца побач з чальцамі "Хезбалы", яе аб'ектамі або вайсковымі сродкамі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі