Іван Ціхан выйшаў у фінал алімпійскага турніру з першай спробы

17/08/2016 - 15:45

На алімпійскіх турнірах 17 жніўня беларускія спартоўцы паказалі неблагія вынікі. Яны захоўваюць шанцы на ўзнагароды.

У кіданні молата Іван Ціхан з першай спробы выканаў кваліфікацыйны нарматыў і выйшаў у фінал. Ён кінуў молат на 1 см далей за патрабаванне нарматыву (76,50 м).

У паўфінал алімпійскіх спаборніцтваў выйшла і бягуха Марына Арзамасава. На дыстанцыі 800 м яна была другой у сваім забегу, паказаўшы вынік 10 хвілін 58,44 сек.

У фінал жаночых вяслярскіх спаборніцтваў выйшла Марына Літвінчук. У паўфінале заездаў на 500 метраў яна паказала вынік 1 хвіліна 55,641 сек. і была першай.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі