ISW: рызыка перарастання вайны ва Украіне ў ядзерную застаецца вельмі нізкай

26/03/2023 - 10:25
Уладзімір Пуцін / Прэс-служба прэзідэнта РФ

Рызыка перарастання вайны ва Украіне ў ядзерную застаецца вельмі нізкай, лічаць аналітыкі амерыканскага Інстытута вывучэнні вайны. Так аналітыкі інстытута пракаментавалі планы расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна паставіць у Беларусь ядзерную зброю.

“Расія ўжо даўно мае ядзерную зброю, здольную паразіць кожную мэту, якую магла б паразіць тактычная ядзерная зброя, што базуецца ў Беларусі. ISW працягвае лічыць, што Пуцін <...> увесь час пагражае ўжыць ядравую зброю <...> каб зламаць рашучасць Захаду”, — пішуць спецыялісты Інстытута.

Незадоўга да гэтай заявы Пуціна Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах Жазэп Барэль заявіў, што нядаўні візіт прэзідэнта Кітая Сі Цзіньпіна ў Расію зменшыў верагоднасць ужывання ядзернай зброі Расіяй, пісала Financial Times. Таму што Сі даў Пуціну “вельмі, вельмі ясна зразумець”, што ён не павінен гэтага рабіць.

Аналітыкі таксама мяркуюць, што Пуцін спрабаваў размесціць расійскую ялзерную зброю ў Беларусі яшчэ да ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 года. Яны напамінаюць, што Аляксандр Лукашэнка прапанаваў Расіі змесцаваць яе яшчэ ў лістападзе 2021 года. А ў лютым 2022 года ў Беларусі прайшоў канстытуцыйны рэферэндум, пасля якога з галоўнага закона краіны знік пункт, які аб'яўляе Беларусь нейтральнай краінай.

“У студзені і лютым 2022 года ISW прагназавала, што Пуцін можа паспрабаваць размесціць тактычную ці стратэгічную ядзерную зброю ў Беларусі ў рамках шырэйшых высілкаў па паглыбленні расійскага кантролю над Беларуссю. Пуцін, напэўна, устрымаўся ад разгортвання зброі ў Беларусі напачатку ўварвання 2022 гады, каб захаваць магчымасць размесціць яе ў межах будучай расійскай інфармацыйнай аперацыі па маніпуляванні Захадам”, — мяркуюць аналітыкі.

Выступіць з такімі заявамі менавіта цяпер Пуцін мог для таго, каб падкасіць маральны дух украінцаў і іх надзеі на падтрымку Захаду.

“Дзеянні Пуціна кажуць пра тое, што ён асцерагаецца патэнцыйнага поспеху ўкраінскага контрнаступу”, — рэзюмуе Інстытут вывучэння вайны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі