Ірына Крыўко заняла 13-е месца ў спрынце

09/01/2020 - 15:25

Ірына Крыўко заняла 13-е месца ў спрынце. У чацвер ў нямецкім Оберхофе пачаўся чацвёрты этап Кубка свету па біятлоне. Спрынтарскую гонку на 7,5 км выйграла Марта Ройзеланд (Олсбю) з Нарвегіі (без промахаў), на другім месцы — Дэнізэ Херман з Германіі (адзін промах), на трэцім — Жулі Сімон з Францыі (адзін промах). Крыўко прайграла пераможцы 1 хвіліну 44,6 секунды, на двух агнявых рубяжах яна зрабіла адзін промах.

Алена Кручынкіна заняла 35-е месца (тры промахі і ўсе на другім агнявым рубяжы), Ганна Сола — 54-е (тры промахі), Дынара Алімбекава — 86-е (пяць промахаў). Агулам у гонцы паўдзельнічалі 100 біятланістак.

У пятніцу пройдзе спрынтарская гонка ў мужчын.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі