Іран у аднабаковым парадку адмяняе візавы рэжым з Беларуссю

31/01/2024 - 08:30

Іран спадзяецца завабіць турыстаў / pixabay.com

Іран у аднабаковым парадку адмяняе візавы рэжым з Беларуссю, а таксама з яшчэ 27 краінамі свету. Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных спраў Алірэза Бігдзелі, паведамляе ТАСС.

Новаўвядзенне пачне дзейнічаць з 4 лютага. У спісе таксама Катар, Кыргызстан, Мексіка, Саудаўская Аравія, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Сербія, Узбекістан, Японія ды іншыя краіны. "Грамадзянам гэтых 28 краін, якія едуць у Іран з турыстычнай мэтай... віза не патрэбна", — дадаў Бігдзелі.

Яшчэ летам 2023-га безвізавы групавы турыстычны абмен быў запушчаны паміж Расіяй і Іранам, якія з'яўляюцца саюзнікамі. Іран дапамагае РФ у яе вайне супраць Украіны, пастаўляе тыя ж баявыя дроны і запчасткі да іх. "Новым партнёрам па еўразійскай інтэграцыі" Іран стаў і для Беларусі. Летась Тэгеран наведаў Аляксандр Лукашэнка. У ЗША заявілі, што ён там пабываў "у інтарэсах Крамля".

Іран спадзяецца завабіць турыстаў, а сам фактычна правакуе вялікую вайну на Блізкім Усходзе. У краіне працягваюцца рэпрэсіі, выконваюцца смяротныя прысуды іншадумцам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі