Ірак адменіць усе авіярэйсы ў Беларусь на найбліжэйшыя 10 дзён?

05/08/2021 - 07:40

Ірак можа адмяніць усе авіярэйсы ў Беларусь на найбліжэйшыя 10 дзён. Як паведамляе BNS, гэтага не выключае амбасадар ЕС у Іраку Марцін Хут. Улады Іраку дагэтуль ніяк не пракаментавалі гэтую інфармацыю.

Між тым, рэйсы Iraqi Airways пакуль запланаваныя і нават раскупленыя да канца кастрычніка. Пры спробе забраніраваць месцы на самалёт да Мінску авіякампаніяй FlyBaghdad выдаецца інфармацыя "not available".

Нават калі гэтая інфармацыя пацвердзіцца, гэта не азначае, што міграцыйны крызіс будзе скончаны: шмат хто ляціць у Мінск праз Турцыю. Таксама ніхто не адмяняў больш складаныя маршруты — напрыклад, можна ляцець праз Маскву.

Літва абвінавачвае Беларусь у спрыянні нелегальнай міграцыі. Сёлета літоўскія памежнікі затрымалі ў 50 разоў больш нелегалаў, чым за ўвесь мінулы год.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі