Інваліды-калясачнікі правялі вулічную акцыю ў цэнтры Мінска (фота)

25/12/2015 - 14:25

У пятніцу, 25 снежня, інваліды-калясачнікі правялі вулічную акцыю ў цэнтры Мінска — каля Музея сучасных мастацтваў у раёне плошчы Якуба Коласа. Як паведамляе sputnik.by, некалькі чалавек абматалі сябе харчовай плёнкай. Такім чынам яны хацелі прыцягнуць увагу людзей да праблемы адсутнасці магчымасцяў і ўмоваў жыцця для людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў Беларусі.

Акцыя не была санкцыянаваная мясцовымі ўладамі. Міліцыя назірала за перфомансам і прасіла яго ўдзельнікаў сысці. Вулічная акцыя "Пастаў сябе на месца" прайшла ў Мінску ўжо другі раз, папярэдняя адбылася ў чацвер.

Больш падрабязна пра сённяшнюю акцыю гл. тут.

Фота: sputnik.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі