Інстытут журналістыкі БДУ пасля рэарганізацыі зноў стане журфакам

31/05/2018 - 07:32

Рэарганізаваны Інстытут журналістыкі зноў стане проста факультэтам журналістыкі. Такое рашэнне было прынятае па выніках круглага стала "Стратэгічнае партнёрства ў сферах медыявытворчасці і масавых камунікацый", піша sb.by. У круглым стале прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва ВНУ, былога Інстытута журналістыкі БДУ, Міністэрства інфармацыі (яго прадстаўляў першы намеснік міністра Павел Лёгкі) ды кіраўнікі вядучых айчынных СМІ.

Рашэнне аб рэарганізацыі Інстытута журналістыкі ў два асобныя факультэты было прынятае ў красавіку 2018 года на Савеце БДУ. Са структуры інстытута было вырашана вывесці факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі (ФПКП) і надаць яму статус адзінага навукова-метадычнага і каардынацыйнага цэнтра дадатковай адукацыі дарослых у комплексе ВНУ. Таксама было вырашана перайменаваць факультэт журналістыкі ў сувязі з актыўным развіццём існуючых напрамкаў падрыхтоўкі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі