Індыя запускае ў космас новы карабель, ён паляціць да Сонца

01/09/2023 - 12:45

Місія для вывучэння асаблівасцяў касмічнага надвор'я / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Праз тыдзень пасля таго, як Індыя стала першай дзяржавай у свеце, якая паспяхова пасадзіла апарат каля паўднёвага полюса Месяца, яна гатовая адправіцца да Сонца. Як паведамляе "Бі-Бі-Сі", плануецца запусціць касмічную абсерваторыю для назірання за найбліжэйшай да нас зоркай і вывучэння асаблівасцяў касмічнага надвор'я (такіх як сонечны вецер). Гэта не першая місія па вывучэнні Сонца — NASА і Еўрапейскае касмічнае агенцтва раней размяшчалі для гэтай мэты арбітальныя апараты. Але Aditya-L1 мае некаторыя ўнікальныя асаблівасці.

Касмічны карабель названы ў гонар бога сонца на санскрыце і хіндзі. Яго старт запланаваны на раніцу суботы, 2 верасня, з галоўнага касмадрома Індыі на востраве Шрыхарыкота. Aditya-L1 мусіць пераадолець 1,5 млн кіламетраў — гэта амаль у чатыры разы больш адлегласці паміж Зямлёй і Месяцам. Гэта усяго адна сотая адлегласці да зоркі, якая знаходзіцца ў 151 мільёнах кіламетраў ад Зямлі. Тым не менш, палёт зойме каля чатырох месяцаў.

На праект было выдаткавана не менш за 46 мільёнаў долараў.

Isro

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі