Інаўгурацыя Уладзіміра Зяленскага адбылася ва Украіне

20/05/2019 - 07:30

20 траўня ў Кіеве адбываецца інаўгурацыя новаабранага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Жывую трансляцыю падзеі вядзе Громадське. 

А 10-й Зяленскі прыме ўдзел ва ўрачыстым пасяджэнні Вярхоўнай Рады  і прынясе прысягу ўкраінскаму народу. Потым ён павінен прыйсці ў Марыінскі палац: там яму прадставяць ваеначальнікаў Узброеных сіл Украіны і адбудзецца цырымонія ўзняцця дзяржаўнага сцяга.

Як паведамляла Еўрарадыё, Беларусь на інаўгурацыі Зяленскага будзе прадстаўляць віцэ-прэм’ер Ігар Ляшэнка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі