#ІхНоравы
У Беларусі таннее ікра і даражэюць памідоры, а ў свеце тым часам прыдумалі тэлепатыю. Адцягнем вас ад навін і думак пра радзіму навінамі з усяго свету.
У акаўнце гурта "Бі-2" у сацсетцы Х пішуць, што музыкаў па-ранейшаму ўтрымліваюць у міграцыйным цэнтры ў агульнай камеры на 80 чалавек.
"Паводле нашай інфармацыі, учора было прынятае рашэнне пра дэпартацыю ўдзельнікаў гурта ў Ізраіль. У адпаведнасці з гэтым рашэннем былі набыты авіябілеты. Сёння пасля візіту высокапастаўленых дыпламатаў з расійскага консульства прадстаўнікам гурта было абвешчана, што рашэнне пра дэпартацыю ў Ізраіль адмененае", — гаворыцца ў паведамленні ў Х.
"Вы можаце сабе ўявіць, каб такое здарылася з мужчынам з ліку чальцоў парламента?" — пытае палітык у падпісчыкаў.
Некалі Пэрсэл расказвала, што працавала стрыптызёркай, пакуль вучылася ў юрыдычнай школе. З таго часу яна зрабілася аб'ектам сексісцкіх нападак. Але яшчэ раз: вы можаце сабе ўявіць, каб такое здарылася з мужчынам-парламентарыем?
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут