Кароткі агляд сусветных навін / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Кожны тыдзень мы збіраем навіны, якія трапілі на старонкі сусветных СМІ, але прайшлі незаўважанымі ў Беларусі. Мы ж разумеем, што сачыць за ўсім гэтым, калі ў нашым рэгіёне ўсё наэлектрызаванае, — цяжкавата. Але вы нічога не прапусціце.
Ілан Маск нясумна ўвайшоў у працоўны тыдзень: у панядзелак увечары ён распісаў у некалькіх твітах сваё бачанне заканчэння вайны ва Украіне. Прапанаваў паўтарыць рэферэндумы ў далучаных рэгіёнах пад наглядам ААН, аддаць Крым Расіі, пакінуць Украіну нейтральнай. Пасля пералічэння ўмоў міру ён прапанаваў карыстальнікам прагаласаваць ("так/не") і сказаў, што гэта — адзін з самых імаверных сцэнароў, "пытанне толькі ў тым, колькі людзей памрэ да гэтага".
Пасля гэтага пачаўся срач, які не канчаецца дагэтуль. Дзясяткі тысяч простых карыстальнікаў твітара і вядомыя людзі пачалі адказваць Маску. Сярод іх — прэзідэнт Літвы, прэзідэнт Украіны, еўрачыноўнікі.
Вось што прапанаваў Маску прадстаўнік Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк: Украіна вызваляе свае тэрыторыі. Уключаючы анексаваны Крым. Расія праходзіць дэмілітарызацыю і абавязковую дэнуклеарызацыю і больш не можа пагражаць іншым, ваенныя злачынцы падпадаюць пад міжнародны трыбунал. І таксама прапанаваў галасаванне.
А Зяленскі, выйшаўшы на сцежку інтэрнэт-вайны, прыдумаў апытанне "Які Ілан Маск вам падабаецца больш?" з варыянтамі адказаў: "Маск, які падтрымлівае Украіну" і "Маск, які падтрымлівае Расію".
Нічога не спыніла прадпрымальніка. Ён працягнуў і працягвае напісваць твіты пра Крым. Нават спрабаваў заклікаць да рацыянальных довадаў: "Насельніцтва Расіі роўнае тром насельніцтвам Украіны, таму перамога Украіны ў татальнай вайне малаімаверная. Калі вы клапоціцеся пра народ Украіны, шукайце міру". І скрыншоты з сацыялагічнымі даследаваннямі 2014 года выкладвае. Увогуле, як кажуць у твітары "ладна накінуў". Цікава, чым і калі гэта скончыцца. Можа, украінцы "закэнсэляць" Маска?
На паказе ў Парыжы рэпер прэзентаваў новую калекцыю адзення, якая спатрэбіцца выжылым пасля апакаліпсісу. Нічога асабліва там не было цікавага — дзеці, якія спяваюць, малітвы, артхауснасць і багемнасць. Але раптам усеагульная ўвага пераключылася на худзі, у якім прыйшоў Канье. На ім быў надпіс White Lives Matter. Адказ на лозунг Black Lives Matter, які ўскалыхнуў Амерыку некалькі гадоў таму.
У твітары, як і з выхадкамі Маска, пачаўся праўдзівы кашмар. І дарэчы, таксама пакуль не скончыўся. Чакаем, што будзе, можа, амерыканцы "закэнсэляць" Канье?
У чацвер амерыканскія паліцэйскія затрымалі дваіх мужчын, якія праплылі на лодцы 300 кіламетраў праз Берынгаў праліў і высадзіліся на востраве Святога Лаўрэнція. У размове з мясцовымі мужчыны, якія прыплылі, прызналіся: "уцякаюць ад расійскага войска". Амерыканскія ўлады заявілі, што гэта адзінкавы выпадак і флатыліі лодак з расійскімі мужчынамі ля сваіх берагоў не чакаюць.
Істоту выявілі ў пячоры Сіміна-яма ў заходняй Сербіі. Вядома, што яно вядзе пячорны лад жыцця і з'яўляецца драпежнікам.
Ну а сваё зорнае імя яно атрымала толькі таму, што навукоўцы, якія адкрылі яго, — прыхільнікі Джокавіча. Яны запэўніваюць, што казурка такая ж хуткая, моцная і цягавітая, як тэнісіст.
Як кажуць, а чаго ў сваім жыцці дамогся ты?
Фота Добкіна на мяжы нядаўна вызваленай Бараўской грамады, апублікавала яго дачка Ала.
"Вы пыталіся, дзе мой тата... У камандзіроўцы... У вельмі кароткай. Люблю і ганаруся. Слава Украіне і нашай зямлі", — падпісала фатаграфіі і відэа ў сваім Instagram Ала Добкіна.
На фота Добкін — у форме УСУ і з сіняй апазнавальнай павязкай на рукаве.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут