Ігар Рачкоўскі: Беражкоў і Суботкін не рэцыдывісты

19/01/2016 - 09:30

Старшыня Беларускай федэрацыі хакея Ігар Рачкоўскі пракаментаваў сітуацыю з былымі кіраўнікамі мінскага "Дынама" Максімам Суботкіным і Уладзімірам Беражковым.

"Гэтая гісторыя павінна завяршыцца. У медыйнай прасторы яна абмяркоўвалася не менш, а можа быць і больш, чым сам хакей. Беражкоў і Субботкин не рэцыдывісты. Калі іх парушэнні трапляюць пад артыкулы аб эканамічных злачынствах і гэта будзе даказана ў судзе, працэдура па вызваленні праз камісію па памілаванні існуе. І прэцэдэнты такія ёсць", — перадае словы Рачкоўскага сайт by.tribuna.com.

Як паведамлялася на днях, следства аб'яднала матэрыялы па справе Беражкова і справе Суботкіна ў адну вытворчасць.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі