Ігар Ляшчэня прызнаны палітвязнем

16/08/2021 - 17:41

Ігар Ляшчэня прызнаны палітвязнем, паведамляюць праваабаронцы. Былы амбасадар Беларусі ў Славакіі знаходзіцца за кратамі з 11 жніўня. Следчы камітэт паведаміў, што яго затрымалі ў рамках расследавання крымінальнай справы аб "масавых беспарадках" у Мінску. Ляшчэню таксама правяраюць на датычнасць "да здзяйснення дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Беларуская праваабарончая супольнасць лічыць яго справу палітычна матываванай і патрабуе вызвалення.

У 2020-м Ігар Ляшчэня падтрымаў мірныя пратэсты ў Беларусі, ён асудзіў гвалт сілавікоў і падаў у адстаўку. Аляксандр Лукашэнка звольніў яго, а пазней пазбавіў рангу надзвычайнага і паўнамоцнага пасла.

Ляшчэня трапіў пад "зачыстку" ў Беларусі ўдзельнікаў віртуальнай платформы "Сход", у якой браў удзел. У колішнім інтэрв'ю Еўрарадыё Ляшчэня расказваў пра гэтую ініцыятыву (на відэа).

На 16 жніўня ў Беларусі ўжо 631 палітвязень.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі