ID-карты беларусам пачнуць выдаваць у 2019 годзе

10/12/2018 - 05:57

ID-карты грамадзянам Беларусі плануюць пачаць выдаваць ужо ў наступным годзе. Пра гэта першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шадко распавёў у інтэрв'ю тэлеканалу СТВ.

"Мы разлічваем, што ўсе працы будуць зробленыя ў 2019 годзе, і мы зможам пачаць выдаваць першыя электронныя карты. Безумоўна, гэта будзе рабіцца на падставе заявы чалавека", — падкрэсліў чыноўнік.

Атрымаць ID-карту можна пры заканчэнні тэрміну дзеяння пашпарта. Таксама яна будзе выдавацца тым, хто захоча атрымаць больш зручны электронны пашпарт замест папяровага. 

Па словах Шадко, выпуск і выдача ID-картаў патрабуюць вялікіх тэхнічных высілкаў, якія адбудуцца не за дзень-два.

Дарэчы, чыноўнік дадаў, што ID-карта будзе носьбітам электроннага лічбавага подпісу. Яе карыстальнікі атрымаюць доступ да вялікай колькасці лічбавых магчымасцяў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі