Хуліганам могуць забараніць наведваць стадыён тры гады

16/05/2016 - 13:48

Міністэрства ўнутраных спраў прапануе ўнесці змены ў заканадаўства, якія датычаць спартовых заўзятараў. Ведамства падрыхтавала спецыяльны законапраект.

Паўдзельнічаць у яе абмеркаванні могуць усе ахвочыя, перадае тэлеканал АНТ. У МУС  кажуць, што пры распрацоўцы дакумента ўлічвалі досвед Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Францыі ды іншых краін.

У прыватнасці, спартовым хуліганам могуць забараніць наведванне спаборніцтваў на тэрмін ад 3 месяцаў да 3 гадоў. Права праводзіць асабісты дагляд і праверку дакументаў на матчах могуць даць сцюардам. Дарэчы, гэты тэрмін плануецца замацаваць заканадаўча. Акрамя таго, у прававых актах павінны з'явіцца такія паняцці, як "заўзятар" і "валанцёр".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі