Хто і навошта "спілаваў" трубы над дахам "Дынама"?

13/04/2018 - 12:07
Реконструкция стадиона "Динамо"

Дзіўных вентыляцыйных труб над дахам стадыёна "Дынама", які будуецца, больш няма. І гэта таксама выклікала жарты. Маўляў, дзівосныя трубы "спілавалі" менавіта пасля высмейвання ў інтэрнэце.

Фота: vk.com

Гэта адмаўляе начальнік будоўлі Аляксандр Лашч.

"У нас няма часу чытаць каментарыі. Мы працуем па праекце. "Трубы", на якія ўсе звярнулі ўвагу, паднялі падчас выпрабавання сістэмы дымавыдалення. Гэта адмысловыя прылады для наладкі сістэмы. Яны арыентуюцца па ружу вятроў, каб дым, які выходзіць з паветравода, не выбівала ў адваротны бок".

На самай справе, трубы застануцца, але будуць выступаць прыкладна на 25 сантыметраў над дахам. Ці будзе гэта заўважна?

"Не. Мы іх падымалі, каб стварыць максімальна складаныя ўмовы для працы сістэмы, — запэўнівае спецыяліст. — А ў штатным рэжыме будзе так, як мы цяпер ужо можам назіраць".

Па плане ўжо ў канцы траўня рэканструкцыя стадыёна павінна быць завершаная.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі