Хлопец даў псіхатроп дзяўчыне, а калі ёй стала кепска, пакінуў у лесе

17/09/2018 - 09:21

У Мінскім раёне 18-гадовы хлопец схіліў да ўжывання псіхатропу 16-гадовую дзяўчыну, жыхарку Стаўбцоў. Здарэнне адбылося яшчэ ў ліпені. Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца Мінскага РУУС Алена Каралёва, маладыя людзі разам прыехалі ў лес каля вёскі Каралёў Стан, дзе была схованка з псіхатропамі. Хлопец забраў "закладку" і "пад уздзеяннем асабістага прыкладу" схіліў дзяўчыну да ўжывання альфа-PVP, асабліва небяспечнага рэчыва. Ёй стала кепска, зламыснік спалохаўся і ўцёк, пакінуў пацярпелую ў бездапаможным стане.

На шчасце дзяўчыну заўважылі вяскоўцы і выклікалі "хуткую". У Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы высветлілася, што ў пацыенткі была перадазіроўка псіхатропнымі рэчывамі. Справай заняліся міліцыянеры. Яны прыйшлі да высновы, што мэтай хлопца было выклікаць нарказалежнасць у яго знаёмай, каб у будучыні яна стала спажыўцом і кліентам.

У адносінах маладога чалавека распачалі крымінальную справу, артыкул — "Схіленне да ўжывання наркатычных рэчываў, псіхатропных рэчываў ці іх аналагаў". Яму пагражае ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі