Хлопчыка ў Мінску ўдарыла токам на даху вагона

31/05/2016 - 11:12

Пасля гульняў на даху вагона 12-гадовы хлопчык трапіў у рэанімацыю, перадае БЕЛТА са словаў супрацоўніка прэс-службы Міністэрства ўнутраных спраў Аляксандра Марчанкі.

Здарэнне адбылося ўвечары 30 траўня на станцыі Мінск-Паўднёвы, куды чатыры хлопцы перабраліся праз агароджу. Яны залезлі на дах аднаго з грузавых вагонаў. Адзін з кампаніі зачапіў лінію электраперадачы. Ад удару токам ён атрымаў сур'ёзныя траўмы.

Праваахоўнікі праводзяць праверку па факце здарэння.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі