Хакеры змаглі змяніць курс долара на Маскоўскай біржы

08/02/2016 - 17:14

Хакеры змаглі змяніць курс долара на Маскоўскай біржы. Здарэнне адбылося яшчэ ў лютым 2015 года, але дагэтуль пра яго нічога не было вядома. Як піша meduza.io са спасылкай на кампанію Group-IB, якая займаецца сеткавай бяспекай, хакеры выкарысталі казанскі Энергабанк. У яго сістэме бяспекі яны знайшлі слабое месца і прымусілі банк здзяйсняць здзелкі па нерынкавых цэнах.

У выніку, на працягу 14 хвілін назіралася нестабільнасць. Долар можна было купіць за 55 расійскіх рублёў, а прадаць — за 62. Ці атрымалі зламыснікі нейкую выгаду ад сваёй акцыі, невядома.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі