Хакеры з Anonymous заявілі пра ўзлом расійскага Цэнтрабанка

24/03/2022 - 07:39

Хакеры з Anonymous заявілі пра ўзлом расійскага Цэнтрабанка. Яны паабяцалі ў бліжэйшыя двое сутак апублікаваць больш за 35 тысяч файлаў. Падкрэсліваецца, што частка дакументаў — сакрэтныя.

Расійскі бок факт узлому сістэмаў Цэнтрабанка адмаўляе.

Anonymous аб'явіла Расіі вайну пасля яе агрэсіі супраць Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі