Хакеры ўзламалі CCleaner, скрадзеныя дадзеныя 2,3 млн карыстальнікаў

18/09/2017 - 13:31

Хакеры ўзламалі дадатак для “чысткі” камп’ютара CCleaner, скрадзеныя дадзеныя карыстальнікаў. Як інфармуе сайт meduza.io, шкоднасны код выявілі ў двух абнаўленнях, якія з’явіліся ў жніўні 2017-га (32-бітнай версіі CCleaner 5.33.6162 ад 15 жніўня і версіі CCleaner Cloud 1.07.3191 ад 24 жніўня). Яны пачыналі адпраўляць на спецыяльны сервер на тэрыторыі ЗША імя камп’ютара, яго IP-адрас, спіс усталяваных праграм і сеткавых адаптэраў. Праваахоўнікі яго адключылі 15 верасня. Хто стаіць за атакай, невядома. Атаку заўважылі спецыялісты антывіруснай кампаніі Avast, якая ў ліпені купіла кампанію Piriform, распрацоўшчыка дадатку.

Piriform мяркуе, што ўзламаныя версіі CCleaner паспелі ўсталяваць да 3% карыстальнікаў. Гэта амаль 2,3 млн чалавек. Агулам дадаткам, які чысціць рэестр, кэш і спіс праграм, якія аўтаматычна запускаюцца Windows, карыстаюцца 130 млн чалавек.

Здымак з сацсетак

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі