Хакеісты “Нёмана” завяршылі выступленне ў Лізе чэмпіёнаў перамогай

10/10/2017 - 20:40

Хакеісты “Нёмана” завяршылі выступленне ў Лізе чэмпіёнаў перамогай. 10 кастрычніка гродзенцы выйгралі на сваёй пляцоўцы ў фінскай “Ювяскюлі” — 3:0 (0:0, 0:0, 3:0). Шайбы на рахунку Глеба Кліменкі, Канстанціна Багданоўскага і Аляксандра Жыдкіх.

Матч не меў ужо турнірнага значэння для каманд: госці з 11 ачкамі займаюць у групе першае месца, яны выйшлі ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў, а “Нёман” у асноўны раўнд еўракубка не патрапіў, у яго стала толькі 8 ачкоў.

Фота: hrodna.life

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі