Гусакоў: робяцца першыя крокі для падрыхтоўкі першага касманаўта суверэннай РБ

23/07/2020 - 09:26

Робяцца першыя крокі для падрыхтоўкі першага касманаўта суверэннай Рэспублікі Беларусь. Такую заяву зрабіў старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў. "Абавязкова трэба пашыраць прысутнасць краіны ў космасе", цытуе яго словы БЕЛТА. Гусакоў не лічыць адпраўку касманаўта ў космас "вельмі амбіцыйным планам".

Беларусы ўжо былі ў космасе. У савецкія часы гэта зрабілі Пётр Клімук (упершыню ў 1973-м) і Уладзімір Кавалёнак (упершыню ў 1977-м). Пра свае беларускае паходжанне распавядала Валянціна Церашкова, першая жанчына ў космасе (1963). Беларускае паходжанне маюць касманаўты Алег Навіцкі і Алег Арцем'еў, якія ляталі ў космас ужо ў 2000-я.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі