Брытанскі рок-гурт Rolling Stones прэзентаваў новую песню "Living In A Ghost Town" ("Жыццё ў горадзе-прывідзе").
Яна была запісаная ва ўмовах каранціну ў Брытаніі. Песня прысвечаная эпідэміі каранавіруса. У кліпе можна пабачыць апусцелы Лондан і іншыя гарады.
Гэта першы сінгл гурта за апошнія восем гадоў — з 2012-га.
Паводле інфармацыі Бі-Бі-Сі, запісваць песню музыкі пачалі яшчэ год таму, але скончылі працаваць над ёй ужо ва ўмовах ізаляцыі.
Сэр Мік Джагер паведаміў, што спадзяецца запісаць яшчэ некалькі песень у ізаляцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.