Гурт BRUTTO зняў кліп на ўкраінамоўную песню "Вечірнє сонце" на верш украінскай паэткі Ліны Кастэнкі. Музыку да песні напісаў лідар гурты Сяргей Міхалок.
Як паведамляецца на афіцыйным Youtube-канале гурта, гэтай песняй BRUTTO віншуе фанаў з Новым годам.
Дарэчы, Ліна Кастэнка прымала ўдзел у дысідэнцкім руху ў часы Савецкага Саюза. Ужо ў часы незалежнасці паэтка публічна адмовілася ад звання Героя Украіны, заявіўшы: "Палітычнай біжутэрыі не нашу".