Фота: Леван Мікадзэ/JAMnews
З 1 кастрычніка ў Грузіі ўводзіцца забарона на вытворчасць, выкарыстанне і імпарт поліэтыленавых пакетаў.
Першапачаткова пад забарону трапяць тонкія, так званыя аднаразовыя пакеты (танчэй за 15 мікрон — 0,15 мм).
А з 1 красавіка 2019 года забарона распаўсюдзіцца на поліэтыленавыя пакеты любой таўшчыні.
На грузінскім рынку аднаразовыя пакеты складаюць прыкладна 40 адсоткаў ад агульнай колькасці поліэтыленавых пакетаў. Адпаведна, ужо з 1 кастрычніка выкарыстанне такіх пакетаў у Грузіі будзе скарочана. Грузія стане першай дзяржавай рэгіёну, дзе будзе забаронена выкарыстанне поліэтыленавых пакетаў.
14 верасня 2018 года у Заканадаўчым вестніку Грузии была абнародаваная ўрадавая пастанова № 472, тэхнічны рэгламент — аб парадку рэгуляцыі пластыкавых і біяраскладальных пакетаў.
У пастанове гаворыцца, што з кастрычніка на тэрыторыі Грузіі дапускаецца выкарыстанне толькі біяраскладальных і кампаставаных пакетаў, як і іх вытворчасць, імпарт і рэалізацыя.
У дакуменце, падпісаным прэм'ер-міністрам Грузіі Мамукам Бахтадзэ, гаворыцца, што мэта дадзенай рэгуляцыі — "скарачэнне шкоды, якая наносіцца пластыкавымі пакетамі навакольнаму асяроддзю і здароўю чалавека".
Калі нават не браць пад увагу шкоду навакольнаму асяроддзю, то прыняцце гэтай рэгуляцыі закладзена ў дамове аб асацыяцыі Грузіі і Еўрасаюза (ЕС). Грузія паэтапна павінна прывесці сваё заканадаўства ў адпаведнасць з еўрапейскім.
Парушальнікам закону пагражае грашовы штраф. Вытворчасць забароненых пакетаў, іх імпарт з 1 кастрычніка будуць карацца штрафам у 500 лары. Пры паўторным парушэнні сума штрафу ўзрасце ўдвая і складзе 1000 лары. Адпаведныя папраўкі ўжо ўнесеныя ў адміністрацыйны кодэкс.
Не, штрафы ўводзяцца толькі ў дачыненні да вытворцаў пакетаў, іх імпарцёраў і рэалізатараў. Шараговыя грамадзяне, у якіх ёсць поліэтыленавыя пакеты, штрафавацца не будуць. А вось новыя пакеты купляць яны не змогуць. У крамах таксама будзе забаронена практыка прадастаўлення бясплатных пакетаў.
Кантралюючыя функцыі размеркаваныя адразу паміж некалькімі ведамствамі.
Вытворцы пакетаў апынуцца пад кантролем Дэпартамента абароны навакольнага асяроддзя Міністэрства навакольнага асяроддзя і сельскай гаспадаркі Грузіі;
Імпарцёраў пакетаў пад "апеку" возьме Міністэрстваў фінансаў;
Рэалізатары пакетаў (крамы, аптэкі і г. д.) будуць мець справу з органамі мясцовага самакіравання.
Большая частка тых поліэтыленавых пакетаў, якія выкарыстоўваюцца ў Грузіі, імпартуецца. У 2017 годзе Грузія набыла пакетаў на 3,2 мільёны долараў. Аналагічны максімальны паказчык быў зафіксаваны ў 2013 годзе і склаў 5,6 мільёнаў долараў.
Але Грузія не толькі імпартуе, але і экспартуе поліэтыленавыя пакеты. Напрыклад, у 2017 годзе з краіны было вывезена пакетаў на 404 тысячы долараў.
З 1 кастрычніка 2018 года ў Грузіі будзе спынена вытворчасць тонкіх пакетаў (таўшчынёй менш за 0,15 мм). Такім чынам, спыніцца і іх экспарт. А з 1 красавіка 2019 года гэткая ж доля напаткае ўсе поліэтыленавыя пакеты.
Паводле новага закону, на біяраскладальныя пакеты павінна быць нанесеная наступная інфармацыя: вытворца пластыкавага пакета; таўшчыня пластыка; склад пластыка. Павінен таксама прысутнічаць абавязковы надпіс: "біяраскладальны кампастуемы пакет". Але гэты надпіс будзе наносіцца толькі пасля праверкі адпаведнымі органамі і на падставе іх заключэння.
Візуальна біяраскладальны пакет не вельмі адрозніваецца ад звычайнага.
Некаторыя гандлёвыя сеткі ў Грузіі, напрыклад, "Гудвіл", "Нікора" і некалькі супермаркетаў ўжо досыць даўно выкарыстоўваюць біяраскладальныя пакеты. Пакупнікі часцяком скардзяцца на нізкую якасць гэтых пакетаў: біяраскладальныя пакеты сапраўды менш трывалыя за звычайныя. Перавага ж іх у тым, што яны ў прыродных умовах раскладаюцца за 3-6 месяцаў, а за 12-24 месяцаў цалкам знікаюць.
Вельмі шмат! Па дадзеных Цэнтра адукацыі і абароны навакольнага асяроддзя, за год адзін жыхар Грузіі выкарыстоўвае 525 пластыкавых пакетаў. Гэты паказчык расце з года ў год і значна перавышае аналагічныя паказчыкі еўрапейскіх дзяржаў. Напрыклад, у Ірландыі і Даніі кожны жыхар выкарыстоўвае ў год 14 пластыкавых пакетаў.
Асаблівая любоў да пластыкавых пакетаў у Грузіі заўважная няўзброеным вокам. Напрыклад, пры куплі ў аптэцы трох таблетак іх абавязкова пакладуць у тонкі поліэтыленавы пакецік. Выкарыстанне пластыкавых пакетаў у гандлёвых сетках у Грузіі лічыцца правілам добрага тону і праявай увагі да пакупніка.
Хаця ў апошні час некаторыя аптэкі і крамы змянілі падыход, пачаўшы выкарыстоўваць біяраскладальныя або папяровыя пакеты.
Найлепшай альтэрнатывай пластыкавым пакетам лічацца торбы з трывалых і лёгкіх матэрыялаў, хоць у Грузіі мала людзей, якія ходзяць па прадукты са сваімі торбамі.
Поліэтыленавыя пакеты з-за свайго хімічнага складу раскладаюцца з цяжкасцю. На іх разбурэнне ў натуральных умовах сыходзяць сотні гадоў. Аднаразовыя пакеты, як правіла, выкідаюцца пасля выкарыстання. Яны трапляюць у навакольнае асяроддзе, забруджваюць глебу і ваду.
See video here: https://vimeo.com/256468647
У Грузіі ўсё яшчэ не наладжаная паўнавартасная перапрацоўка рэштак поліэтыленавых пакетаў. Іх, дарэчы, нельга спальваць, таму што яны не згараюць цалкам і пры гарэнні вылучаюць небяспечныя рэчывы.
Вытворчасць пластыка ў свеце пачалася ўсяго 60-70 гадоў таму. За гэты час агулам было выраблена 8,3 мільярдаў тон пластмасы, што можна параўнаць з агульнай вагой прыкладна мільярда сланоў.
Спецыяліст па прамысловай экалогіі Каліфарнійскага універсітэта, прафесар Раланд Грэер піша, што большая частка гэтых 8,3 мільярдаў тон пластыка працягвае існаванне ў той ці іншай форме — напрыклад, 6,3 мільярды тон ператварыліся ў смецце, якое да гэтага не знішчана і працягвае шкодзіць навакольнаму асяроддзю.
Грэер у сваім даследаванні сцвярджаў, што амаль палову ўсёй гэтай пластмасы свет вырабіў на працягу апошніх 14 гадоў, і калі вытворчасць пластыка будзе працягвацца ў тым жа тэмпе, то да 2015 года сусветны акіян папоўніцца яшчэ 12 тонамі пластыка.
Такія пакеты — не панацэя. Натуральна, яны раскладаюцца куды хутчэй за звычайныя пакеты. Але хуткасць раскладання залежыць ад тэмпературы навакольнага асяроддзя: узімку, у холадзе працэс разлажэння моцна запавольваецца.
І папяровыя пакеты не вырашаюць праблему цалкам. Іх вытворчасць часцяком патрабуе больш часу і энергіі, чым выраб пластыкавых пакетаў. Плюс жа ў тым, што папяровы пакет раскладаецца хутка і амаль бясследна.
Найлепшым выйсцем бачацца сімпатычныя торбы з тканіны, якія выкарыстоўваюцца пры пакупках у крамах або на рынках. Некаторыя гандлёвыя аб'екты Грузіі ўжо прапануюць спажыўцам такія торбы, але культура іх выкарыстання яшчэ не выстаялася.
У цэлым, у краіне, пагружанай ў сур'ёзныя палітычныя і эканамічныя праблемы, экалагічная тэма толькі адносна нядаўна была прызнаная вельмі актуальнай. Таму сітуацыя з навакольным асяроддзем пагаршаецца яшчэ і з-за невысокай экалагічнай інфармаванасці насельніцтва.