Мінскія кардыяхірургі з РНПЦ "Кардыялогія" правялі ўнікальную аперацыю і дапамаглі грузінскай дзяўчынцы з рэдкім захворваннем — рэстрыктыўнай кардыяміяпатыяй, піша sb.by.
На чаргу на аперацыю стаяла яе старэйшая 16-гадовая сястра Марыям — у дзяўчат аднолькавая хвароба. Аднак незадоўга да аперацыі Марыям памерла, і бацькі на выклік павезлі 13-гадовую Кетэву. Грузінскія лекары ад дзяўчынкі адмовіліся.
У Беларусі ёй перасадзілі сэрца 29-гадовага мінчука, які памёр ад інсульту.
Дарэчы, у РНПЦ "Кардыялогія" было толькі некалькі выпадкаў трансплантацыі сэрца ў дзяцей.