Грузавы кран заглух у мароз і стварыў затор на вуліцы Маскоўскай у Мінску

05/01/2016 - 16:42

На вуліцы Маскоўскай у сталіцы ўвечары 5 студзеня ў "гадзіну пік" утварыўся затор. Прычынай стаў грузавы кран, паведаміў агенцтву БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік АДАІ Кастрычніцкага РУУС Мінска Сяргей Маслаў.

Па яго словах, у аўтамабілі на марозе пачало замярзаць паліва, і з гэтай прычыны заглух рухавік. На дапамогу выправіліся інспектары ДАІ.

У каментары onliner.by даішнік удакладніў, што кіроўца спыніў кран і павольна, пры дапамозе стартара з'ехаў з праезнай часткі.

Прадстаўнікі Дзяржаўтаінспекцыі кажуць, што ліквідаваць затор на адной з цэнтральных гарадскіх вуліц атрымалася даволі аператыўна.

Фота: onliner.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі