Уначы 23 сакавіка група грамадзян Казахстана з 6 чалавек праз Беларусь нелегальна прыйшла ў Польшчу. Казахі трапілі на польскую тэрыторыю, пераправіўшыся праз раку Свіслач, паведамляе памежная служба Польшчы. Таксама ў сераду раніцай быў "сілавы пераход мяжы" каля Дубічаў Царкоўных. У групе мігрантаў налічвалася 35 чалавек.
22 сакавіка з Беларусі ў Польшчу спрабавалі нелегальна перайсці 32 мігранты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут