Гродзенскія памежнікі стралялі па расіянах, якія накіроўваліся ў Францыю

23/12/2019 - 13:23

19 снежня гродзенскія памежнікі былі вымушаныя ўжыць зброю, каб спыніць парушальнікаў мяжы, паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта.

Зранку ў той дзень дзяжурны па заставе "Рыбалы" ў Свіслацкім раёне заўважыў, што спрацавала сігналізацыя на адным з участкаў. На месца здарэння выехала трывожная група. Памежнікі знайшлі сляды на кантрольна-следавой паласе і затрымалі двух чалавек, якія ішлі ў бок Польшчы. Парушальнікі не адрэагавалі на законныя патрабаванні памежнікаў, таму пры затрыманні была ўжытая зброя.

Затрыманыя — грамадзяне Расіі, 34 і 33 гадоў. Памежнікі забралі ў іх смартфоны з пракладзенымі маршрутамі ў Польшчу, компас, два паляўнічыя нажы, ліхтар, грошы і пашпарты. Мужчыны распавялі, што ішлі ў Францыю ў пошуках лепшага жыцця. Парушэнне мяжы расіяне патлумачылі адсутнасцю шэнгенскіх віз.

gpk.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі