Грэцыя выступае за спрашчэнне візавага рэжыму ЕС для беларусаў

21/12/2015 - 04:14

Грэцыя выступае за спрашчэнне візавага рэжыму краін ЕС для грамадзян Беларусі. Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" заявіў генеральны сакратар МЗС Грэцыі па міжнародных эканамічных адносінах Гіоргас Цыпрас.

"Грэцыя імкнецца быць адкрытай для ўсіх, хто хоча яе наведаць, асабліва для гасцей з такіх краін, як Расія ці Беларусь. На жаль, рэжым, які дае магчымасць наведвання краін Еўрасаюза, сёлета стаў стражэй замест таго, каб спрасціцца. Для Грэцыі гэта вельмі сур'ёзная праблема", — перадае БЕЛТА словы дыпламата.

Дарэчы, Цыпрас мяркуе, што пытанне візавага рэжыму не мае нічога агульнага з праблемай бежанцаў, бо тыя не атрымоўваюць візы.

Дыпламат паведаміў, што ва ўмовах эканамічнага крызісу Грэцыя скарачае свае дыпламатычныя прадстаўніцтвы за мяжой. Але ў Беларусі яна ўжо адкрыла ганаровае консульства, а ў 2016 годзе магчыма і пашырыць сваю дыпламатычную прысутнасць.

Фота: sauletta.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі