Грамадзян Беларусі сярод ахвяр катастрофы самалёта пад Масквой няма

12/02/2018 - 07:55

Грамадзян Беларусі сярод ахвяр катастрофы пасажырскага самалёта пад Масквой няма. Пра гэта паведамляе беларускае пасольства ў расійскай сталіцы. Дыпламаты атрымалі пацверджанне ў кампаніі, якая абслугоўвае “Саратаўскія авіялініі” ў аэрапорце Дамадзедава, а таксама ў консульскім упраўленні МЗС Расіі, паведамляе БЕЛТА.

На борце Ан-148, які 11 лютага выконваў рэйс з Масквы ў Орск у Арэнбургскай вобласці, знаходзіліся 65 пасажыраў і 6 чальцоў экіпажу. Самалёт упаў праз некалькі хвілін пасля ўзлёту. Інфармацыі пра сляды выбухоўкі няма. Разглядаюцца розныя версіі прычын катастрофы: наступствы неспрыяльных умоў надвор’я, тэхнічная няспраўнасць самалёта, чалавечы фактар.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі