"Гомельтранснафта" прыпыняе прапампоўку нафты ў Польшчу на чатыры дні

09/06/2021 - 13:27

"Гомельтранснафта" з поўдня 9 чэрвеня спыняе прапампоўку нафты ў напрамку Польшчы. Перапынак складзе чатыры дні. Гэта выклікана рэгламентнымі работамі на беларускім участку нафтаправода "Дружба", перадае ТАСС са словаў афіцыйнага прадстаўніка "Транснафты" Ігара Дзёміна.

8 чэрвеня стала вядома, што "Транснафта" карэктуе графік паставак нафты па нафтаправодзе "Дружба". Гэта звязана з тым, прапампоўкі нафты праз НПС Будкавіцы (Славакія) знізілася на фоне тэхнічных праблем у аднаго са спажыўцоў. 

Нафтаправод "Дружба" выкарыстоўваецца для паставак нафты на беларускія НПЗ і транзіту ў Еўропу. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі