Гомельскую вобласць накрылі моцныя пылавыя буры

16/04/2020 - 18:20

16 красавіка Гомельскую вобласць накрылі моцныя пылавыя буры. Гэта прыкметы змены клімату, піша gp.by. Прычынамі стыхіі называюць моцны вецер, зіму без снегу і цяперашняе сухое надвор'е. Аднымі з першых адчулі яе наступствы працаўнікі сельскай гаспадаркі — некаторыя працы на палях давялося прыпыніць. На шэрагу аўтадарог, асабліва ў паўднёвых раёнах, прыпынялі рух.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі