Гомельскія мытнікі спынілі перавозку 36 тон бульбы

05/01/2017 - 08:19

Гомельскія мытнікі спынілі правоз буйной партыі бульбы, паведамляе сайт Дзяржаўнага мытнага камітэта. Кіроўца аўтамабіля перавозіў 36 тон бульбы па несапраўдных фітасанітарных сертыфікатах.

Мытнікі забралі партыю бульбы, ацэненую ў 6000 рублёў. На кіроўцу пачалі адміністрацыйную справу. Яму пагражае штраф да 1150 рублёў (50 базавых велічыняў) і канфіскацыя тавару.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі