Гомельскія мытнікі перахапілі 30 тон бульбы, якую спрабавалі вывезці ў Расію

17/02/2023 - 10:30
Перахоплены груз / sozhnews.by

Гомельскія мытнікі перахапілі 30 тон бульбы, якую спрабавалі вывезці ў Расію. Яны спынілі для праверкі грузавік. У кіроўцы былі нейкія дакументы на груз, але ў іх быў пазначаны значна меншы аб'ём.

Пачаўся пільны агляд. Высветлілася, што груз, які ў РФ везла фізічная асоба, каштуе каля 10 тысяч долараў. На яго ўсё ж у кіроўцы не было неабходных дакументаў, у прыватнасці, адсутнічаў фітасанітарны сертыфікат. Яму пагражае штраф.

sozhnews.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі