Дрэва з "кропельніцай" / "Штодзень"
Незвычайныя канструкцыі на старых дрэвах заўважылі наведвальнікі палацава-паркавага ансамбля Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі. Збоку гэтыя прылады нагадваюць звычайныя медыцынскія кропельніцы, піша выданне "Штодзень".
Высветлілася, што гаворка ідзе пра сучасную сістэму ін’екцый у ствол дрэва. Праз спецыяльныя штуцары ў сасудзістую сістэму дрэваў паступова ўводзяцца прэпараты, якія дапамагаюць раслінам змагацца з хваробамі, шкоднікамі або пераносіць стрэсавыя ўмовы, у тым ліку працяглую спёку.
Такі спосаб лічыцца больш экалагічным за традыцыйнае апырскванне: дзякуючы ін'екцыям рэчывы трапляюць непасрэдна ў дрэва і амаль не распаўсюджваюцца ў навакольным асяроддзі.
Для Беларусі, якая гэтым летам перажывае анамальную спёку, такая падтрымка дрэваў з'яўляецца асабліва актуальнай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут