Глеб пракаментаваў навіну пра 2000 прададзеных квіткоў на матч зборнай

07/09/2015 - 14:37

Матч адборачнага турніра да футбольнага чэмпіянату Еўропы 2016 года паміж Беларуссю і Люксембургам пройдзе на “Барысаў-Арэне” 8 верасня. Удзень 7 верасня стала вядома, што на яго прададзена ўсяго 2000 квіткоў (наведвальнасць стадыёна — 13 тысяч). Гэтую навіну на перадматчавай прэс-канферэнцыі ў Мінску пракаментаваў футбаліст Аляксандр Глеб:

“Пасля таго, як мы гулялі ў Львове, я не здзіўлены, што прададзена ўсяго 2000 квіткоў. Будзем гуляць лепш, будуць людзі прыходзіць. Будзем за нешта рэальна змагацца — народ, балельшчыкі, я думаю падтрымаюць”.

Нагадаем, 5 верасня ў Львове зборная Беларусі прайграла украінцам з лікам 1:3 і страціла нават тэарэтычныя шансы трапіць на чэмпіянат Еўропы.

Тым часам 15 з 20 футбалістаў зборнай Люксембурга перад заўтрашнім матчам са зборнай Беларусі пакутуюць на страўнікава-кішэчнае расстройства. Федэрацыя футбола Люксембурга просіць УЕФА перанесці гульню на больш позні тэрмін.


Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі