Гімнастка Аліна Гарнасько прынесла яшчэ адну бронзу Алімпійскай зборнай Беларусі

07/08/2021 - 13:26
Гімнастка Аліна Гарнасько заваявала бронзавы медаль у індывідуальным мнагабор'і на Алімпіядзе ў Токіо / НАК

19-гадовая беларуская гімнастка Аліна Гарнасько заваявала бронзавы медаль па мастацкай гімнастыцы ў індывідуальным мнагабор'і на Алімпіядзе ў Токіо. Яна паўтарыла поспех Беларусі ў індывідуальным мнагабор'і срэбных прызёрак Алімпіяды Юліі Раскінай і Іны Жукавай і ўладальніцы бронзы Любові Чаркашынай.

Прэс служба НАК паведамляе, што сума балаў Аліны за чатыры практыкаванні - 102,700. У барацьбе за п'едэстал гімнастка, апярэдзіла Арыну Аверыну, якая дапусціла памылку ў практыкаванні са стужкай. Алімпійскай чэмпіёнкай стала Лінай Ашрам з Ізраіля. Серабро заваявала расіянка Дзіна Аверына.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі