Генштаб УСУ: з тэрыторыі Беларусі на Украіну запускалі іранскія дроны-камікадзэ

10/10/2022 - 12:04
Іранскія дроны "Шахід-136" / armyinform.com.ua

Генштаб Узброеных сілаў Украіны заявіў, што Расія запускала іранскія дроны "Шахід-136" з тэрыторыі Беларусі.

Паводле звестак ведамства, удары па Украіне 10 кастрычніка праводзіліся ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі і акупаванаг Крыма. Пры гэтым выкарыстоўваліся іранскія дроны-камікадзэ.

Колькасць іх не называецца. Аднак у Генштабе УСУ сцвярджаюць. што збілі дзевяць такіх дронаў.

Як распавядала Еўрарадыё, зранку ў панядзелак расіяне нанеслі масавы ўдар па буйных украінскіх гарадах. Пацярпелі Кіеў, Мікалаеў, Жытомір, Львоў, Цярнопаль, Івана-Франкоўск ды іншыя ўкраінскія гарады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі