Генпракурор Украіны абяцае затрымаць Саакашвілі на працягу 24 гадзінаў

05/12/2017 - 15:41

Генпракурор Юрый Луцэнка заявіў, што праваахоўнікі на працягу 24 гадзін зробяць усё магчымае, каб затрымаць Міхаіла Саакашвілі, перадае hromadske.ua

Таксама Луцэнка заявіў, што шэраг народных дэпутатаў будзе дапытаны ў сувязі з "вызваленнем" Саакашвілі. Самога палітыка генпракурор заклікаў прыбыць у сераду ў 9.00 да следчага.

Адвакат Саакашвілі Павел Багамазаў паведаміў журналістам, што пры затрыманні яго падабароннага следчыя не зачыталі падазрэнне да канца і не ўручылі ніводнаго дакумента. Таксама адвакат запэўніў, што Саакашвілі не плануе хавацца ад следства.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі