У пятніцу раніцай смс ад Гарвыканкама прыйшла ўжо другі раз. І зноў з пераканаўчай просьбай прыбраць снег.
У чацвер, 14 студзеня, многія жыхары сталіцы атрымалі такія смс. Людзей абурыла сама фармулёўка паведамлення. “Ды хто іх ветлівасці вучыў”, — гэта толькі некаторыя з соцень (калі не тысяч) каментарыяў у сацсетках пра ўчынак Мінгарвыканкама.
Але многія ўспрынялі гэтыя паведамленні з гумарам і пачалі жартаваць і прыдумляць свае варыянты смс.
А прэс-сакратар МНС папрасіў людзей не тэлефанаваць на нумар 101, з якога прыйшло паведамленне, бо вялікая колькасць званкоў паралізуе працу экстранага нумару, куды людзі тэлефануюць з рэальнымі праблемамі.