Гаррамаўтадар паведаміў, чаму на акцыю апазіцыі пусцілі 8 палівальных машынаў

01/06/2016 - 15:52

Блогер Антон Матолька атрымаў адказ з "Гаррамаўтадару" Мінгарвыканкама на скаргу ў Камітэт дзяржкантролю. Блогер цікавіўся, чаму 14 траўня быў перакрыты ўчастак праспекту Незалежнасці ад цырка да ГУМа і на яго вывелі адразу восем палівальных машынаў. У гэты дзень апазіцыянеры ладзілі акцыю "Дзень нацыянальнага сцяга".

Матолька заявіў, што падазрае ў гэтым выпадку нерацыянальнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў. Ён прасіў паведаміць, колькі каштавала такая прыборка праспекта, колькі літраў паліва было выдаткавана і колькі чалавек было задзейнічана.

Адказ Матольку прыйшоў з "Гаррамаўтадару". У ім гендырэктар прадпрыемства Глінскі заявіў, што ў гэты дзень апрабоўвалася новае абсталяванне для рэйкавага высоканапорнага мыцця дарог. Акрамя таго, у гэты дзень, заяўляе чыноўнік, адпрацоўвалася ўзаемадзеянне кіроўцаў з ДАІ, уменне выконваць працы комплексна звяном кіроўцаў па ўсёй шырыні праезнай часткі.

Кошт такой прыборкі і расходаванне паліва кіраўнік "Гаррамаўтадора" не назваў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі