Галоўнага архітэктара Мінска затрымалі за хабар (відэа)

20/03/2019 - 06:50

За атрыманне хабару праваахоўнікі затрымалі старшыню камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінскага гарвыканкама Паўла Лучыновіча, паведамляе прэс-служба МУС. Затрыманне правялі супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС. 

Мужчыну затрымалі ў Мінскім раёне, калі ён атрымаў чатыры тысячы долараў. Грошы чыноўніка перадала індывідуальная прадпрымальніца за ўзгадненне праектных рашэнняў.

Следчы камітэт пачаў на галоўнага архітэктара сталіцы крымінальную справу за атрыманне хабару ў буйным памеры. На прадпрымальніцу пачалі крымінальную справу за дачу хабару ў буйным памеры. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі