Галкіпер беларускага гандбольнага клуба асуджаны на 15 сутак

14/12/2020 - 11:04

Галкіпер беларускага гандбольнага клуба "Віцязь-Леон" Андрэй Пашэвіч асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Яго затрымалі ў нядзелю ў Мінску на мірнай акцыі пратэсту. Як паведамляюць праваабаронцы, справу разглядаў суд Першамайскага раёна сталіцы. Рашэнне вынес суддзя Максім Трусевіч. Ён прызнаў брамніка вінаватым у "парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў".

Пашэвічу 18 гадоў. У верасні ён дэбютаваў у вышэйшай лізе ў свой дзень нараджэння.

За месяцы пратэстаў у Беларусі за кратамі пабывалі прадстаўнікі многіх відаў спорту, а некаторыя нават двойчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі