Grobsec: праз Беларусь у Расію паступіла "санкцыёнкі" на 2,4 млрд еўра

18/11/2018 - 11:28

Бельгійскія і галандскія фермеры ўвозяць у Расію грушы, нягледзячы на абвешчаныя санкцыі ў дачыненні ЕС і зарабляюць дзясяткі міліёнаў еўра штогод. Кантрафактная прадукцыя трапляе ў Расію праз Літву і Беларусь, самі грушы абвяшчаюць афрыканскімі. Пра гэтыя карупцыйныя схемы піша нідэрландскае выданне De Volkskrant.

Пад забароненыя ў Расіі тавары ў Афрыцы набываюць сертыфікаты, паводле якіх садавіна вырашчаная на іншым мацерыку, а прыбыла адтуль праз Бельгію і Галандыю. У выніку пад расійскія контрсанкцыі не трапіла каля паловы ад усяго аб’ёму нелегальна пастаўленых грушаў, а фермеры зарабляюць штогод каля 56 мільёнаў еўра. Пры гэтым да ўвядзення санкцыяў у Расію пастаўлялася кожная трэцяя бельгійская груша і кожная шостая нідэрландская, піша meduza.io.

Расія ўвяла забарону на імпарт прадуктаў з ЕС у адказ на еўрапейскія санкцыі, уведзеныя праз палітыку Крамля ў дачыненні Украіны. Меркавалася, што контсанкцыі дапамогуць расійскім вытворцам. Тым не меней, расійскія мытнікі рэгулярна спыняюць кантрафакт, які ідзе з ЕС праз іншыя краіны. Канфіскаваныя прадукты знішчаюцца.

Паводле звестак усходнееўрапейскай арганізацыі Grobsec, праз Беларусь у Расію паступіла санкцыйных тавараў на 2,4 мільярда еўра. Рассельгаснагляд неаднаразова ўздымаў гэтае пытанне і паказваў на неадпаведнасці звестак аб аб’ёмах вытворчасці прадуктаў харчавання ў Беларусі  аб’ёмам экспарту: па многіх групах тавараў атрымлівалася так, што пастаўляецца ў Расію болей, чым выпускаецца.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі