Футбольную Лігу канферэнцый выйграў "Алімпіякос" з Грэцыі

30/05/2024 - 06:17

Аюб эль-Каабі / UEFA via Getty Images

Футбольны клуб "Алімпіякос" з Грэцыі стаў пераможцам Лігі канферэнцый. У фінале турніру каманда ў дадатковы час абыграла італьянскую "Фіярэнціну" — 1:0.

Асноўны час гульні завяршыўся нулявой нічыёй. Перамогу "Алімпіякосу" прынёс Аюб эль-Каабі, які забіў гол за чатыры хвіліны да заканчэння дадатковага часу.

У гісторыі футбола Грэцыі гэта першы атрыманы еўракубак.

Эль-Каабі быў прызнаны найлепшым гульцом матча. Для 30-гадовага футбаліста гэта адзінаццаты гол у турніры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі