Футбольная зборная Беларусі сёння вяртаецца на мінскі стадыён "Дынама"

10/10/2019 - 12:22

10 кастрычніка футбольная зборная Беларусі вяртаецца на мінскі стадыён "Дынама", на якім яшчэ не гуляла пасля рэканструкцыі. Дружына Міхаіла Мархеля правядзе адборачны матч чэмпіянату Еўропы з камандай Эстоніі. Паядынак пачнецца а 19-й гадзіне, у жывым эфіры яго пакажа тэлеканал "Беларусь 5".

У гасцях беларусы вырвалі перамогу ў эстонцаў на апошніх секундах — 2:1. У групе "С" зборная Беларусі з 3 ачкамі пасля 5 матчаў займае чацвёртае месца, эстонцы ачкоў не маюць і знаходзяцца на апошнім радку турнірнай табліцы. Лідыруюць Германія і Паўночная Ірландыя — па 12 ачкоў, у Нідэрландаў 9 ачкоў і матч у запасе.

У складзе беларускай зборнай 6 гульцоў БАТЭ, 4 футбалісты брэсцкага "Дынама", 3 гульцы салігорскага "Шахцёра", 2 — "Мінска", па 1 — "Іслачы" і "Віцебска". З замежных клубаў (з Казахстана, Расіі і Харватыі) выклікалі 6 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі