Футбалісты брэсцкага "Дынама" на таварыскім матчы пабіліся са "Слованам"

29/01/2020 - 17:06

Таварыскі матч брэсцкага "Дынама" супраць браціслаўскага "Слована" адзначыўся групавой бойкай, піша TUT.by.

Брэсцкія футбалісты знаходзяцца на зборах у Турцыі. 29 студзеня яны гулялі са "Слованам" і выйгралі з лікам 1:0. Адзіны гол у другой палове сустрэчы забіў Усевалад Садоўскі.

Пад канец гульні на полі пачалася групавая бойка. Дынамавец Сяргей Кісляк збіў з ног саперніка, які ў адказ стукнуў яго нагой. Падчас бойкі Павел Савіцкі зваліў на газон славака, Эліс Бакай схапіў праціўніка за горла. Разбараняць футбалістаў давялося суддзям і запасным гульцам камандаў.

Збор "Дынама" ў Турцыі працягнецца да 3 лютага. Брастаўчане ўжо згулялі ўнічыю з "Марыупалем" (2:2) і прайгралі кіеўскаму "Дынама" (0:3). Каманду яшчэ чакае сустрэча з самарскімі "Крыламі Саветаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі